viasna on patreon

8 сакавіка ў Мінску затрымалі актывіста "Зубра" Аляксея Шыдлоўскага

2006 2006-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванага моладзевага руху "Зубр" Аляксея Шыдлоўскага за распаўсюджваньне наклеек. Шыдлоўскага затрымалі на тэрыторыі Першамайскага раёну сталіцы, але адвезьлі ў Партызанскі аддзел міліцыі.

А.Шыдлоўскага вінавацяць у распаўсюджваньні каля Палацу культуры трактарнага заводу ў часе сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарнікамі наклеек з выявай Дзьмітрыя Паўлічэнкі, Віктара Шэймана, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова. Аўтары наклеек абвінавачваюць гэтых асобаў у крымінальных злачынствах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства