Месцы для агітацыйных мерапрыемстваў на Віцебшчыне: то густа, то пуста

2010 2010-11-16T18:39:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-agitpliac-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавалі рашэнні мясцовых выканкамаў, якія вызначылі месцы для сустрэч з кандыдатамі падчас агітацыйнай кампаніі. Высветлілася, што ў асобных сельсаветах вызначана па 3-4 пляцоўкі для сустрэч па-за памяшканнямі, а ў некаторых райцэнтрах – усяго па адной.

У Віцебску вызначана 20 пляцовак для вулічных  сустрэч – пераважна гэта так званыя агітпляцоўкі ў дварах жылых дамоў. А таксама аддаленыя гарадскія паркі на тэрыторыі трох раёнаў гарада і --упершыню – у пералік месцаў для агітацыі на вольным паветры трапіла  плошча Леніна, дакладней, пляцоўка перад будынкам філармоніі.

У Воршы агітацыю дазволена праводзіць на 13 пляцоўках, у Наваполацку на 6, а ў Полацку – на ўсіх агітпляцоўках у жылых мікрараёнах.

Значна цяжэй будзе арганізаваць сустрэчы, да прыкладу, у Гарадку ( 14,5 тыс насельніцтва) і ў Глыбокім (19, 5 тыс насельніцтва) – там мясцовыя ўлады вызначылі ўсяго па адной пляцоўцы для вулічнай агітацыі. Хаця ў райцэнтрах, дзе жыхароў у два разы менш – як у Міёрах, Браславе, Бешанковічах, Верхнядзьвінску – вызначана па 3-4 пляцоўкі. Нават у Расонах, райцэнтры з найменшай на Віцебшчыне колькасцю насельніцтва (5,5 тыс), мясцовыя ўлады дазволілі агітаваць у 3 месцах на выбар.

Актывісты вобласці звяртаюць увагу на тое, што ў вялікіх райцэнтрах колькасць месцаў для сустрэч абмежаваная, тады як у асобных сельсаветах пляцовак для агітацыі вызначылі па 4 -5. Разлік, на іхную думку, відавочны: зрабіць так, каб большасць сустрэч адбывалася “ў глыбінцы”, калі туды кандыдаты яшчэ збяруцца і даедуць. А ў больш палітычна актыўнага гарадскога насельніцтва застаецца меней магчымасцяў трапіць на сустрэчы з кандыдатамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Агітпляцоўка па вул.Смаленскай – месца сустрэчы з кандыдатамі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international