Слуцк: Агітаваць можна на гарадскім стадыёне

2010 2010-11-16T18:21:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stadyen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У спісе, зацверджаным 10 лістапада Слуцкім райвыканкамам па ўзгадненні са Слуцкай раённай выбарчай камісіяй, - 32 памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі. Галоўным чынам, гэта сельскія дамы культуры і бібліятэкі-клубы. Акрамя сельскіх культустаноў, кандыдаты ў прэзідэнты змогуць сустрэцца з электаратам і ў горадзе: у моладзевым цэнтры, гарадскім ДК, гарадскім доме культуры моладзі і раённай цэнтральнай бібліятэцы.

Акрамя таго, выканкам вызначыў у раёне 23 месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў для перадвыбарчай агітацыі, у тым ліку адно з іх у Слуцку. Агітаваць за кандыдатаў можна будзе на гарадскім стадыёне.

Таксама мясцовыя ўлады вызначылі месцы, найбольш наведваемыя жыхарамі горада, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Для гэтых мэт будуць выкарыстоўвацца тры інфармацыйных шчыты ў розных мікрараёнах, уключаючы цэнтр, і 18 інфармацыйных тумбаў. Таксама будуць аформлены стэнды на ўчастках для галасавання. У сельскай мясцовасці месца для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў у адпаведнасці з рашэннем выканкама вызначаць сельскія выканкамы па ўзгадненні з РВК.

Кантраляваць выкананне рашэнняў выканкама будуць Пётр Даўгучыц, намеснік старшыні па ідэалогіі, і Ларыса Дабровольская, начальнік аддзела ідэалагічнай працы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international