viasna on patreon

7 сакавіка Анатолю Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь, а Уладзіміра Шанцава арыштавалі на 15 сутак.

2006 2006-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. 7 сакавіка Суд Ленінскага раёну Магілёва разглядаў адміністрацыйныя справы кіраўніка Нацыянальнага камітэту аб’яднанай апазыцыі Анатоля Лябедзькі і кіраўніка абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімера Шанцава за арганізацыю вулічных перадвыбарчых сустрэч з магілёўцамі. Лябедзька аштрафаваны на 50 базавых велічынь, Шанцаў пакараны арыштам на 15 сутак. Міліцыя затрымала Анатоля Лябедзьку пасьля ягонай сустрэчы з выбарцамі ў цэнтры Магілёва недалёка ад будынку гарвыканкаму. Лябедзька правёў сустрэчу на дварэ, бо яму не далі закрытага памяшканьня. У сустрэчы ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек, доўжылася яна паўтары гадзіны. Пасьля заканчэньня сустрэчы да Анатоля Лябедзькі падышлі супрацоўнікі міліцыі і сілай даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Лябедзька: "Спачатку яны да сустрэч ставіліся больш-менш прыхільна, я гэта па сваіх сустрэчах ведаю. Першыя прайшлі нармальна. А далей пачаліся правакацыі, спробы сарваць гэтыя мерапрыемствы. Улада пачала баяцца, яна бачыць, што кампанія набірае тэмп і сам ход кампаніі не на яе карысьць". Адначасова ў судзе Ленінскага раёну Магілёва разглядалася адміністрацыйная справа кіраўніка абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімера Шанцава, абвінавачанага ў арганізацыі ўчорашняга сходу з выбарцамі іншай даверанай асобы Мілінкевіча Сяргея Калякіна. Уладзімер Шанцаў асуджаны на 15 сутак арышту. Спадар Шанцаў перакананы ў палітычным падтэксьце рашэньня. Гаворыць Шанца: "Гэта значыць, што мяне як кіраўніка абласнога хочуць выбіць з працы да выбараў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства