Талачынскі раён: Спачатку вырашылі, затым падумалі

2010 2010-11-16T15:54:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Талачынскім раёне прынята рашэнне «перасяліць» 5 участковых камісій. Шэраг памяшканняў, у якіх у адпаведнасці з рашэннем Талачынскага райвыканкама № 756 ад 11.10.2010 павінны размяшчацца ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, апынуліся малапрыдатнымі для арганізацыі галасавання.

На думку грамадскага актывіста з Коханава Мікалая Петрушэнкі, улады са спазненнем адзначылі для сябе той факт, што для выбараў зручней было б выкарыстоўваць дамы культуры. Так, у тым жа Коханава ўчастак першапачаткова было вырашана размясціць у мясцовым ПТВ, дзе галасаванне аб'ектыўна перашкаджала б навучальнаму працэсу. У той жа час, насупраць ПТВ знаходзіцца пасялковы Дом культуры, у якім яшчэ не паспела высахнуць фарба пасля рамонту.

Па той жа прычыне ў сельскія дамы культуры пераязджаюць камісіі з тэрыторыі племяннога завода «Райцы», з Варанцэвічскай сярэдняй школы, з СВК «Звенячы» і сельскай бібліятэкі «Рэчкі».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international