Вярхоўны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы

2010 2010-11-16T15:49:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Уладзімір Малей атрымаў з Вярхоўнага суда адмову на сваю просьбу праз судовую працэдуру даведацца пра месца працы сябраў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай  камісіі. Раней яму ў гэтым адмовіў Брэсцкі абласны суд, спасылаючыся на тое, што ў выбарчым заканадаўстве адсутнічае норма, якая рэгулюе парадак абскарджвання грамадзянамі ў судовым парадку адмоваў выбарчых камісій у прадастаўленні грамадзянам інфармацыі пра дату нараджэння, займаемую пасаду і месца працы сябраў камісіі. Такую інфармацыю адмовіліся прадставіць Уладзіміру Малею Баранавіцкая гарадская камісія, а потым і Брэсцкая абласная.

Праваабаронца лічыць, што немагчымасць даведацца пра месцы працы сяброў камісіі супярэчыць прынцыпам адкрытасці і галоснасці правядзення выбараў, а таксама не дае магчымасці вызначыць, ці выконваецца патрабаванне Выбарчага кодэкса, згодна з якім дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш за адну трэцюю складу камісіі. Немагчымасць абскардзіць дзеянні камісіі ў судах Уладзімір Малей лічыць парушэннем права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

“Правааабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international