Віцебская абласная выбарчая камісія пагадзілася на празрыстыя скрыні для галасавання

2010 2010-11-15T17:35:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skryniaprazrystaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія нарэшце прыняла прапанову старшыні абласной арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Мікалая Селівашкі, з якой ён выступаў і падчас мінулай выбарчай кампаніі. Аднак цяпер трэба шукаць, хто можа прафінансаваць гэтую ініцыятыву.

У Віцебскай вобласці на сённяшні дзень ёсць некалькі дзясяткаў празрыстых скрынь для галасавання – іх выкарыстоўвалі ўжо на мінулых мясцовых выбарах у Гарадоцкім раёне і ў Чыгуначным раёне Віцебска.

-- У Віцебскай вобласці сфармавана 911 участкаў для галасавання. Так што мы мусім тэрмінова шукаць спонсараў, і я – у першую чаргу, бо менавіта па маёй прапанове віцебская выбарчая камісія, адзіная ў Беларусі, пагадзілася на такі эксперымент, -- кажа Мікалай Селівашка.

Ён згадвае, што падчас мінулай выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы была магчымасць пазычыць празрыстыя скрыні для галасавання ў Чарнігаўскай вобласці. Але тады Віцебская абласная камісія на гэта не пагадзілася. А на мінулых прэзідэнцкіх выбарах былі фінансавыя магчымасці зрабіць празрыстыя скрыні самім, але і тады камісія адмовілася ад гэтай ідэі, і грошы на гэта не скарысталі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international