Брэст: Весці масавую агітацыю дазволілі на паркавых алеях і стрэльбішчы

2010 2010-11-15T14:23:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-saveckaja.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь брэсцкія ўлады вызначылі месцы, дзе прэтэндэнты могуць размяшчаць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы і сустракацца з выбаршчыкамі.

Згодна з рашэннем Брэсцкага гарвыканкама, перадвыбарныя агітацыйныя матэрыялы могуць з'яўляцца на выбарчых участках, рэкламных тумбах, інфармацыйных стэндах жыллёва-эксплуатацыйных службаў, у вітрынах крам (па ўзгадненні з іх кіраўнікамі). У іншых месцах размяшчэнне перадвыбарнай агітацыі "з выкарыстаннем клею і клеючых матэрыялаў" забаронена.

Што тычыцца вызначэння месцаў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты РБ і іх давераных асоб з выбаршчыкамі, то гэтым заняліся раённыя адміністрацыі. У выніку найбольш ажыўленыя тэрыторыі ў цэнтры горада ў дазволены пералік не патрапілі. Так, у Маскоўскім раёне абласнога цэнтра ў ліку месцаў, выдзеленых для правядзення масавай агітацыі, значацца: алея ля сцэнічнай пляцоўкі парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў (вул. Маскоўская); парк імя Дружбы народаў (вул. Ленінградская); эстрадная пляцоўка ў скверы Паўднёвага гарадка (вул. Жукава); стадыён "Лакаматыў" (вул. Ціхая); спецыялізаванае стрэльбішча для стральбы з лука (праспект Рэспублікі). Самі ж сустрэчы выбаршчыкаў з прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка дзяржавы і перадвыбарныя сходы можна будзе праводзіць у абласным Палацы культуры прафсаюзаў, Доме культуры "Валынка", “Клубе -на -Вульцы” і ў 11-ці навучальных установах.

У Ленінскім раёне спіс дазволеных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі яшчэ меншы: ён уключае толькі алею парка культуры і адпачынку з боку вуліцы Леванеўскага і асфальтаваную пляцоўку на скрыжаванні вуліц Савецкай і Набярэжнай Францыска Скарыны. У закрытых памяшканнях сустрэчы з кандыдатамі і даверанымі асобамі прадугледжаны ў сямі навучальных установах, клубе ААТ "Брэсцкі завод бытавой хіміі", Доме культуры чыгуначнікаў і клубе сувязі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international