Гродзеншчына: Памежны спіс “нядобранадзейных” увесь час расце

2010 2010-11-15T13:53:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pryvalka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы Мікола Баўсюк, актывіст выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага. Баўсюка, які вяртаўся ў Беларусь рэйсавым аўтобусам, пасля пашпартнага кантролю на памежным пункце "Прывалка" трымалі каля дзвюх гадзін, праводзілі асабісты дагляд і спраўджвалі рэчы. Пасля дагляду яго ўрэшце ўпусцілі ў Беларусь. Мікола Баўсюк такую пільную ўвагу да сваёй асобы тлумачыць сваім актыўным удзелам у выбарчай кампаніі.

Трэба дадаць, што спіс “нядобранадзейных” грамадска-палітычных актывістаў Гродзеншчыны, якіх затрымліваюць на мяжы і пільна даглядаюць падчас бягучай выбарчай кампаніі, увесь час пашыраецца. Некаторыя з іх, прыкладам сябры Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Яўген Скрабутан, накіравалі запыты ў Гродзенскі памежны атрад, але ніякага адказу пакуль не атрымалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international