Баранавічы: Сустрэчы з выбаршчыкамі – на будоўлі (фота)

2010 2010-11-15T02:22:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-budoulia-agit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лістапада Баранавіцкі гарвыканкам прыняў адразу тры рашэнні: “Аб выдзяленні памяшканняў для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі” (№ 3554), “Аб вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў” (№ 3555) і “Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзідэнты”. Гэтая інфармацыя з’явілася пакуль толькі на сайце гарвыканкама baranovichy.by. Што тычыцца месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, то гэта, акрамя маладога парку, тры маленькія скверы, якія знаходзяцца на ўскрайку горада, дзе заўсёды вельмі мала людзей. А ў старым парку праводзяцца вялікія рамонтныя работы (на фота).

Калі гаварыць пра месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, то гэта рэкламна-агітацыйныя тумбы (іх усяго адна ў цэнтры горада), 7 інфармацыйных стэндаў у ЖЭСах і куткі выбаршчыкаў у бібліятэках, якія традыцыйна застаюцца незаўважанымі.

Традыцыйна выдзелены для сустрэч з выбаршчыкамі маленькія залы 6 жыллёва-камунальных служб і зал цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай працы Заходняга аператыўна-тактычнага камадавання Ваенна-паветраных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны. Гаворачы проста, а не па вайсковай тэрміналогіі – гэта памяшканне гарадскога Дома афіцэраў, але гэты будынак знаходзіцца не ва ўласнасці гарвыканкама, а належыць вайскоўцам. Практыка мінулых выбараў паказвае, што атрымаць магчымасць для правядзення тут перадвыбарчых сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі вельмі складана: то камандзіра не знайсці, то на гэты дзень ужо запланавана іншае мерапрыемства, то мікрафон раптам “сапсаваўся” і г.д.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Рамонтныя работы у старым парку, дзе павінны праводзіцца сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international