Салігорск: Матэрыялы праверкі подпісаў – пад грыфам “сакрэтна”

2010 2010-11-15T02:08:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sekret.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніку ў Салігорскай раённай камісіі па выбарах адмовілі ў прадстаўленні матэрыялаў праверкі падпісных лістоў. Адпаведны зварот праваабаронца Л.Мархотка перадаў у Салігорскую выбарчую камісію адразу пасля агучвання скандальных вынікаў праверкі подпісаў па Салігорскім раёне. Што праўда, назваць адмовай дзіўны адказ мясцовага выбаркаму назіральнік ад БХК таксама не наважваецца.

- Лідзія Ярмошына не перастае заяўляць, што сяброў выбарчых камісій усіх узроўняў адбіраюць паводле прафесійных крытэраў і досведу працы. Тыя адказы, што прыходзяць з Салігорскай раённай камісіі па выбарах, выклікаюць сур'ёзны сумнеў у гэтым. Сказаць, што адомвы на нашы запыты не матываваныя, гэта не сказаць нічога. Адказы не проста юрыдычна непісьменныя, яны наўпрост алагічныя і абстрагаваныя. На просьбу прадставіць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах нам літаральна заяўляюць, што "спраўдзіць дакладнасць подпiсаў выбаршчыкаў у падпiсных лiстах пры неабходнасцi ў пяцiдзённы тэрмiн могуць таксама абласныя і Мінская гарадская камісіі па выбарах Прэзідэнта". Далей, як гаварыцца, здагадайцеся самі, - абураецца Леанід Мархотка.

Назіральнік лічыць, што праз неканкрэтныя адказы Салігорская выбарчай камісія спрабуе зняць з сябе адказнасць за парушэнне выбарчага заканадаўства. У прыватнасці, часткі 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса, якая гарантуе падрыхтоўку і правядзенне выбараў прэзідэнта адкрыта і галосна. Адпаведную скаргу праваабаронца збіраецца накіраваць у пракуратуру. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international