Барысаў: ЦВК просяць ацаніць паняцці "працоўны момант" і "бягучыя пытанні"

2010 2010-11-13T22:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/l_jarm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь накіраваны зварот ад назіральніка ў Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі Алега Мацкевіча з просьбай даць прававую ацэнку метадам працы сяброў ТВК.

Барысаўская ТВК укараніла ў практыку сваёй працы такія не абумоўленыя Выбарчым кодэксам паняцці, як "працоўны момант" і "бягучыя пытанні", якія нібыта дазваляюць збірацца сябрам камісіі без прысутнасці назіральнікаў. У сувязі з гэтым Алег Мацкевіч звярнуўся ў ЦВК РБ. У сваім звароце ён, у прыватнасці, піша: "Легітымнай мэтай інстытута назірання, на мой погляд, з'яўляецца інфармаванне грамадскасці аб выбарчым працэсе. Але такі падыход уступае ў супярэчнасць са стылем працы, які абраны Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй. У выніку назіральнік атрымлівае толькі той "прадукт", які сябры камісіі лічаць патрэбным даць для шырокага распаўсюду. Іншыя бакі працы камісіі застаюцца за зачыненымі дзвярыма, далёка ад тых, чые інтэрасы непасрэдна закранаюцца працэсам выбараў. Гэта супярэчыць не толькі нормам выбарчага заканадаўства, але і палажэнням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт.34)". 

Цяпер ЦВК будзе вымушана ацаніць працу Барысаўскай ТВК на прадмет адпаведнасці выбарчаму заканадаўству.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international