Някляеў і Саннікаў збіраюцца супольна супрацьстаяць фальсіфікацыям

2010 2010-11-12T20:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press-niakl-sannikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 лістапада абвесцілі аб супрацоўніцтве і каардынацыі дзеянняў. Магутным штуршком да рашэння аб’яднаць намаганні стаў сумесны пікет па збору подпісаў каля сталічнага ГУМа, а таксама “голас народа”: людзі вельмі ахвотна ставілі подпісы за абодвух прэтэндэнтаў, і большасць раіла ім аб’яднацца. Пры гэтым падрабязнасцяў сваёй дамоўленасці, нягледзячы на ўсе спробы журналістаў даведацца, лідэры кампаній “Гавары праўду!” і “Еўрапеская Беларусь” так і не раскрылі.

Адной з галоўных прычын свайго рашэння яны назвалі недэмакратычнасць цяперашніх выбараў. Уладзімір Някляеў “адзінай пляцоўкай” для верагодных дамоўленасцяў з іншымі кандыдатамі назваў плошчу і адказнасць за яе. “Я думаю, вы разумееце, што не маеца на ўвазе нейкае канкрэтнае месца – Кастрычніцкая, ці Каліноўскага, -- а плошча як мірны супраціў фальсіфікацыі выбараў, якая пачалася ўжо сёння”, -- удакладніў У.Някляеў.  Ён заявіў, што “ужо сёння гэтыя выбары можна назваць, а зрэшты, і прызнаць, і несвабоднымі, і несправядлівымі”. Паэт нагадаў: “На сённяшні дзень мы не маем доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Мы не маем якога-небудзь уцямнага адказу, апроч: “Не, не, не, нам гэта не трэба!” на нашы патрабаванні  адносна назірання, адносна падліку галасоў. Усё захоўваецца ў тым самым фармаце, у якім праводзіліся папярэднія выбары. Гэта значыць, што ніякіх выбараў не прадугледжваецца”.

Паэт-палітык акрэсліў прыярытэты – як свае, так і Андрэя Саннікава: “Мы за тое, каб людзі прыйшлі і прагаласавалі, і каб мы ведалі, колькі прыйшло і за каго яны прагаласавалі”. 

Андрэй Саннікаў, пералічваючы сферы, у якіх яны з Някляевым дамовіліся супрацоўнічаць, у першую чаргу назваў сумесную “барацьбу супраць фальсіфікацыі выбараў”. Па яго словах, гэта ўключае і супраціў незаконным дзеянням уладаў, і сумесную інфармацыйна-агітацыйную дзейнасць па рэгіёнах рэспублікі, і міжнародныя сустрэчы. А.Саннікаў адзначыў, што прыйшла пара “выконваць наказы выбаршчыкаў”, якія падчас збору подпісаў прасілі лідэраў апазіцыі аб кансалідацыі.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці не баяцца палітыкі абвінавачвання ў стварэнні “прарасейскага блоку”, Саннікаў адказаў: “Калі з Еўропы раздаюцца галасы ў падтрымку Лукашэнкі, а з Расіі галасы ў падтрымку апазіцыі, гэта трэба ўлічваць”. “Мы кіруемся і будзем падтрымліваць тых, хто сапраўды выступае ў абарону дэмакратыі, незалежнасці, правоў чалавека”, -- адзначыў лідэр “Еўрапейскай Беларусі”.

У.Някляеў дадаў, што “Расія кажа пра тое, што ёй неабыякавы лёс нашых зніклых палітыкаў” і “неабыякава, як пройдуць выбары”. Ён нагадаў, усходняя суседка на гэты раз плануе даслаць на беларускія выбары “назіральнікаў, а не выпівох”, якія абяцаюць каардынаваць свае дзеянні з заходнімі і незалежнымі беларускімі назіральнікамі.  Ад назіральнікаў АБСЕ, прыбыццё якіх у Беларусь амаль супала з прэс-канферэнцыяй, па словах Саннікава, кандыдаты чакаюць толькі аднаго -- “аб’ектыўнага і сумленнага назірання”.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international