У Менску затрымалі актывіста БХД за распаўсюд налепак "Сыходзь"

2010 2010-11-12T18:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ноччу ў Першамайскім раёне Менску за распаўсюд налепак “Сыходзь!” быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Антось Котаў.

Актывіста пратрымалі каля трох гадзін і пасля складання пратаколу адпусцілі. Зараз Антося Котава чакае суд. Яму інкрымінуецца парушэнне артыкулу Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 21.14.2 “Парушэнне правіл добраўпарпадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”. Актывісту пагражае штраф у памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь.

Нагадаем, што гэты артыкул Адміністрацыйнага кодэкса і раней выкарыстоўваўся ўладамі для пераследу грамадскіх актывістаў.

Акцыя "Сыходзь!", ініцыяваная БХД і Маладым фронтам, павінна прайсці 24 лістапада а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international