viasna on patreon

Бабруйск: Агітацыя на задворках

2010 2010-11-12T17:03:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitatarr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Месцы, адведзеныя для агітацыі ў Бабруйску, яшчэ менш спрыяльныя за тыя, што былі адведзеныя пад пікетаванні для збору подпісаў. Шматлюдныя і аблюбаваныя мясцовымі дэмакратамі рынкавая плошча і “пятачок” каля лазні на Кастрычніцкай патрапілі ў лік забароненых.

Для правядзення вулічных сходаў, мітынгаў, пікетаванняў, якія арганізуюцца кандыдатамі і іх даверанымі асобамі ў Ленінскім раёне, вызначаны толькі адкрытыя пляцоўкі, прылеглыя да футбольнага поля дзіцячай спартыўнай школы №5, якая знаходзіцца па вуліцы Урыцкага, 86. Для правядзення аналагічных мерапрыемстваў у памяшканнях вызначаныя два месцы. Гэта актавая зала Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (вул, Чангарская, 79 б), а таксама глядацкая зала Цэнтра культуры і адпачынку (завул. Пяшчаны,22).  Усе пералічаныя месцы знаходзяцца ў нешматлюдных месцах горада.

Для размяшчэння друкаваных агітацыйных матэрыялаў можна будзе выкарыстоўваць “найбольш наведваемыя грамадзянамі” месцы на ўчастках для галасавання. Размясціць гэтыя матэрыялы на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў можна будзе толькі са згоды кіраўніцтва.

У Першамайскім раёне  для правядзення вулічных сходаў, мітынгаў, пікетаванняў, якія арганізуюцца кандыдатамі і іх даверанымі асобамі, таксама адведзенае адно месца – гэта асфальтаваная пляцоўка каля крамы “Марка” на вуліцы Ульянаўскай, 66. Памяшканняў, у якіх будуць праводзіцца сустрэчы, два. Гэта актавая зала Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (вул. Мінская, 100) і спартыўная зала вучэльні алімпійскага рэзерва (вул. Гарэліка, 33).

Умовы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў тыя ж самыя, што і ў Першамайскім раёне.

УУС Бабруйскага гарвыканкама даручана забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі.  Таксама міліцыя разам з камунальнікамі павінны сачыць за тым, каб агітацыйныя матэрыялы і сустрэчы не праводзіліся ў забароненых для гэтага месцах. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства