Гродзеншчына: Суды – на баку мясцовых адміністрацый

2010 2010-11-12T16:13:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадказальна скончыўся разгляд скаргаў у судах на неўключэнне прадстаўнікоў Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі ў склад участковых камісій па Гродзеншчыне.

У судзе Ленінскага раёна г.Гродна суддзя Людміла Жукоўская палічыла неабгрунтаваным абскарджанне неўключэння 21-го сябра АГП. У судзе Кастрычніцкага раёна, дзе інтарэсы партыі прадстаўлялі Аляксандра Васілевіч і Алег Калінкоў, разгляд скаргі суддзёй Валянцінай Мохань па 8-мі неўключаных сябрах АГП скончыўся аналагічна. Пры тым у судзе выявілася, што дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў праўладных грамадскіх арганізацыі і партый аформлены з парушэннем заканадаўства, прадстаўнікі АГП запатрабавалі правядзення графалагічнай экспертызы і маюць намер дамагацца справядлівасці далей.

У Астраўцы, дзе інтарэсы партыі АГП баранілі Іван Крук і Мікалай Уласевіч, скарга на неўключэнне 25-ці прадстаўнікоў арганізацыі суддзём Генадзем Янкоўскім таксама не была задаволена.

Нагадаем, што днём раней былі незадаволеныя 8 скаргаў партыі БСДГ і 5 скаргаў партыі БНФ. Гэтыя арганізацыі рыхтуюць зараз надзорныя скаргі.

Такім чынам суды выразна ўзялі бок мясцовых адміністрацый і не задаволілі аніводную скаргу дэмакратычных партый на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых камісій. Незалежныя назіральнікі расцэньваюць гэты факт як яскравую дыскрымінацыю дэмакратычных партый у выбарчым працэсе.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international