viasna on patreon

Орша: Кіраваць - кіраўнікам

2010 2010-11-12T15:17:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі ў Оршы адбыліся арганізацыйныя паседжанні ўчастковых камісій. Практычна ўсе з іх праходзілі па адным і тым жа сцэнары.

Адкрываў паседжанне кожнай з камісій прадстаўнік гарвыканкама, які прапаноўваў адразу кандыдатуры старшыні, намесніка старшыні і сакратара. Гэтыя кандыдатуры і зацвярджаліся, у асноўным, без абмеркавання. Як правіла, кіраўнікамі камісій абіраліся тыя ж людзі, што і на апошніх выбарах у мясцовыя Саветы. Сярод іх шмат дырэктароў школ, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў.

У горадзе Орша у складзе камісій 8 прадстаўнікоў апазіцыі - 7 ад партыі «Справядлівы свет» і 1 ад АГП. Усе яны пацвярджаюць, што іх запрасілі на арганізацыйныя паседжанні, але ніхто з іх у склад кіраўніцтва камісій не быў абраны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства