Магілёў: Суд Кастрычніцкага раёна не задаволіў скаргі апазіцыянераў

2010 2010-11-12T14:24:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 і 11 лістапада ў Кастрычніцкім судзе г.Магілёва разглядаліся тры скаргі ад прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці аб неўключэнні іх вылучэнцаў у склад участковых выбарчых камісій. Ва ўсіх трох выпадках рашэнні аб неўключэнні дэмакратаў прызнаны законнымі, а крытэры, па якіх адбываецца адбор кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісій, суду непадсудныя.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў адрозненні ад судовых паседжанняў Ленінскага раёна суды Кастрычніцкага раёна не пярэчылі ў хадатайніцтве аб прадастаўленні дадзеных пра сябраў участковых выбарчых камісій – дзе, хто і кім працуе, а таксама звестак аб узросце.

“Пасля таго, як нам агучылі спіс сябраў участковых выбарчых камісій, у якія не ўключылі дэмакратаў, - гаворыць Барыс Бухель, - стала відавочна, што існуе жосткая залежнасць адных сябраў камісіі ад іншых, бо адны з іх начальнікі на працы, а іншыя з’яўляюцца іхнімі падначаленымі”.

Праваабаронца лічыць, што нагодаў для неўключэння дэмакратаў у склад камісій не было:

“Бо ўсе камісіі складаюцца ў колькасці 14-16 чалавек, а па законе дазволена 19. Можна было не ісці ў супярэчнасць з апазіцыяй і даўкамплектаваць гэтыя камісіі дэмакратамі. Такім чынам быў бы ўлічаны палітычны складнік камісіі”.

Афіцыйнымі нагодамі для неўключэння ў склад камісій былі знаёмыя ўжо прычыны – кандыдаты беспрацоўныя, некаторыя працуюць у Менску, адсутнічае вопыт працы ў камісіях, а ў дачыненні да Барыса Бухеля была фармуліроўка – “піша неабаснаваныя скаргі на сябраў выбарчых камісій”.

Праваабаронца адзначае, што большасць сябраў участковых выбаркамаў удзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні выбараў кожны раз і некаторыя твары на працягу апошніх 15-20 год так і не змяніліся. Гэта дае нагоду Б.Бухелю падазраваць іх у спрычыненні да фальсіфікацый вынікаў выбараў.

Нагадаем, што у Кастрычніцкім судзе цягам двух дзён разглядаліся пазовы Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якая абскарджвала неўключэнне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі 9 сваіх сябраў, ГА БНФ “Адраджэнне” абскарджвала неўключэнне ў камісіі 12 сваіх прадстаўнікоў, Магілёўскі праваабарончы цэнтр - неўключэнне 3 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international