Баранавічы: 30% чытачоў газеты “Intex-press” гатовы аддаць свой голас за апазіцыйнага кандыдата

2010 2010-11-12T13:40:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць на сваім сайце  апытанне чытачоў, у якім на 11 лістапада прынялі ўдзел 208 чалавек. Наведвальнікі сайта павінны адказаць на пытанне: “За каго вы аддасце свой голас на выбарах Прэзідэнта РБ 19 снежня 2010 года?”

30% чытачоў газеты “Intex-press” гатовы аддаць свой голас 19 снежня за апазіцыйнага кандыдата, праграма якога ім больш блізкая. За дзеючага прэзідэнта выказалася 29% наведвальнікаў сайта. 14% апытаных гатовыя падтрымаць адзінага кандыдата ад апазіцыі. Зусім не пойдуць на выбары 12% адказаўшых на пытанне газеты, а 6% выказаліся супраць усіх кандыдатаў. І толькі 5% удзельнікаў апытання не вызначаліся да гэтага часу ў сваім выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international