7 сакавiка, у памяшканнi брэсцкага гарадскога выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мiлiнкевiча была знойдзена праслухоўваючая апаратура.

2006 2006-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдаднi кiраўнiк гарадскога выбарчага штаба Дзмiтры Шыманскi атрымаў ананiмны лiст ад людзей, якiя назвалiся афiцэрамi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублікі Беларусь. У лісце афіцэры КДБ папярэдзілі пра магчымыя правакацыі ў дачыненні да актывістаў Берасцейскага выбарчага штабу.

Паводле іх словаў, у блiжэйшы час у памяшканне штаба будзе падкладзена зброя, якая падчас чарговага вобшуку міліцыяй і спецслужбамі дасць магчымасць затрымаць увесь актыў мясцовага штаба і паралізаваць яго працу. Каб пераканаць актывiстаў кампанii ў праўдзiвасцi сваiх словаў, аўтары лiста паведамiлi, што памяшканне штабу праслухоўваецца спецслужбамi. Яны назвалi месца ўстаноўкi радыёмiкрафона, яго частату i мадуляцыю.

"Жучок" сапраўды быў знойдзены. Ён быў усталяваны ў электрычнай разетцы ў цэнтральнай залi штаба. Жучок мае маркiроўку "400-470" - гэта частата на якой ён працуе. Яго сапраўды можна было чуць на наступных частотах: 396,07 WFM, 404,67 WFM, 417,5 WFM, 418,56 WFM, 430,26 NFM, 834,93 WFM, 968,34 NFM.

Памяшканне гарадскога штаба знаходзiцца пад сiгналiзацыяй i, адпаведна, ахоўваецца Маскоўскiм раённым аддзелам аховы Брэста. Пранiкненне ў памяшканне немагчыма без адключэння сiгналiзацыi і толькі з ведама супрацоўнiкаў гэтага аддзела.

Кiраўнiк гарадскога штаба А.Мiлiнкевiча Дзмiтры Шыманскi схiльны верыць аўтарам лiста. Ён не выключае, што спецслужбамi сапраўды рыхтуюцца правакацыi супраць актывiстаў штаба.

- Я дапускаю, што ў памяшканне штаба можа быць падкiнутая зброя, наркотыкi, фальшывыя грашовыя купюры i г.д. У сувязi з гэтым я заклiкаю грамадскасць горада адэкватна рэагаваць на магчымае ўзбуджэнне супраць мяне i iншых актывiстаў кампанii напярэдаднi выбараў крымiнальнай справы па адпаведных артыкулах, - заявiў Д.Шыманскi.

Сённяшняя знаходка ў брэсцкiм гарадскiм штабе А.Мiлiнкевiча дазваляе меркаваць, што падобныя незаконныя дзеяннi могуць ажыццяўляцца i ў адносiнах да офiсаў iншых недзяржаўных арганiзацый, палiтычных партый, выбарчых штабоў незалежных кандыдатаў па ўсёй краiне. Д.Шыманскi заклiкае актывiстаў кампанii быць пiльнымi i прыкласцi ўсе намаганнi па прадухiленнi магчымых правакацый.

Кiраўнiк брэсцкага гарадскога выбарчага штабу А.Мiлiнкевiча рыхтуе заяву ў пракуратуру з патрабаваннем распачаць крымiнальную справу па факце несанкцыянаванага праслухоўвання памяшкання штаба

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international