Баранавічы: Каму верыць - гарвыканкаму ці газеце “Наш край”?

2010 2010-11-12T12:33:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shukalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 лістапада 2010 года ў Баранавічах мясцовая дзяржаўная газета “Наш край” надрукавала склад участковых выбарчых камісій з вялікімі памылкамі. Напрыклад, рашэннем гарвыканкама ад 3 лістапада 2010 года № 3467 створана ўчастковая выбарчая камісія № 6 у складзе 12 чалавек. Афіцыйная газета “Наш край” чамусьці надрукавала спіс камісі на выбарчым участку № 6 у складзе 24 асобаў (спіс прыкладваецца). Тым жа рашэннем гарвыканкама створана ўчастковая выбарчая камісія № 27 у складзе 13 чалавек, а газета “Наш край” надрукавала спіс з 12 чалавек. Памылкі ёсць і ў спісе выбарчай камісіі № 39.

Дык каму ж верыць: гарвыканкаму ці газеце “Наш край”? Напэўна, і галасы будуць лічыць так, як і спісы ствараюць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international