У Навінкі - за сяброўства ў ініцыятыўнай групе Някляева?

2010 2010-11-12T10:03:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andrustyczyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладафронтавец Андрэй Тычына

Маладафронтавец Андрэй Тычына

Псіхалагічная характарыстыка моладзевага актывіста Андрэя Тычыны, дадзеная Салігорскім ваенным камісарыятам, грунтуецца на падставе сяброўства маладзёна ў ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў.

Адзін з найбольш вядомых актывістаў з салігорскага штабу Някляева маладафронтавец Андрэй Тычына быў затрыманы на акцыі 7-га лістапада і ў той жа дзень дастаўлены ў ваенкамат, дзе яму выпісалі павестку на медкамісію. На прызыўной камісіі 11 лістапада ён праходзіў агляд у псіхатэрапеўта, асноўныя пытанні якога датычыліся сяброўства прызыўніка ў ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева. Псіхалагічная  характарыстыка маладзёна ўтрымлівала інфармацыю аб яго перадвыбарчым удзеле ў камандзе свайго кандыдата, а таксама  інфармацыю аб грамадска-палітычнай дзейнасці ў складзе "Маладога Фронту". Гэта, а таксама шматлікія затрыманні за ўдзел у палітычных акцыях, стала нагодай для накіравання маладзёна ў псіхіятрычную бальніцу ў Навінках (Мінск). Пры гэтым маладзёну заявілі, што калі ён адмовіцца ехаць дабравольна, дык яго туды "даставяць гвалтоўна, будуць шпігаваць таблеткамі, абмяжуюць свабоду і нават звяжуць".

- Я ніякім чынам не ўхіляўся ад прызыву. Наадварот, маю грунтоўнае жаданне патрапіць на службу ў войска, бо ведаю, што змагу зрабіць яго лепш. А такія нахабныя паводзіны ўладаў і ваеннага камісарыяту абсалютна звязваю з маім удзелам ў выбарчай кампаніі. Хутка пачнецца агітацыйны этап і мяне проста хочуць ізаляваць на некалькі тыдняў, - лічыць Андрэй Тычына.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international