Бабруйск: У камісіі Першамайскага раёна знайшліся лішнія подпісы за Някляева

2010 2010-11-11T15:44:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miadzviedzievababrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Мядзведзева, бабруйскі лідэр “Гавары праўду”

Алена Мядзведзева, бабруйскі лідэр “Гавары праўду”

Алена Мядзведзева, сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, наведала камісію Першамайскага раёна, каб даведацца колькасць зарэгістраваных подпісаў.

- Спачатку старшыня камісіі Віктар Гарбанёў увогуле адмовіўся даваць мне лічбы, - распавядае Алена Мядзведзева. – Ён сказаў, што можа назваць іх Някляеву ці кіраўніку ініцыятыўнай групы. Я яму патлумачыла, што такога паняцця як “кіраўнік” няма, а потым пры ім патэлефанавала ў ЦВК. Праз нейкі час яму ператэлефанавалі адтуль, спрасілі, чаму ён не называе нам лічбы. І Гарбанёў, зноў жа, у маёй прысутнасці, сказаў ім “так, у мяне тут сядзяць нейкія жанчыны, але яны нічога не пыталі”.  Я абурылася такой нахабнасці і запыталася, “як жа вы можаце шчыра праводзіць выбары, калі вось тут, пры мне, хлусіце?”

Пасля тэлефоннай размовы з супрацоўнікамі ЦВК Віктар Гарбанёў назваў лічбу зарэгістраваных подпісаў – 3 579. Але і тут у Алены Мядзведзевай узнікла пытанне – адкуль узяліся лішнія 304 подпісы, бо ёю былі здадзеныя 3 275.

- Старшыня камісіі аж пазелянеў, калі я пра гэта запыталася, - дзеліцца ўражаннямі Алена, - і я зноў хацела ўжо тэлефанаваць у ЦВК. Але Гарбанёў спахапіўся і дастаў з шафы тэчку, сказаўшы, што гэтыя подпісы здаў нейкі Смірноў С.А. Гэта было як мінімум цікава, бо ў нашай групе чалавека з такім прозвішчам няма. І ў любым выпадку, усе подпісы, сабраныя у Бабруйску за Някляева прайшлі б праз мяне, я іх правярала. Хто гэты невядомы чалавек, я яшчэ буду высвятляць. У выніку старшыня раённай камісіі паведаміў, што 100 працэнтаў здадзеных намі подпісаў зарэгістраваныя, і назваў іншую лічбу – 3 432. Гэта азначае, што лішнія ўсё роўна ёсць.

Алена Мядзведзева выказала меркаванне, што, магчыма, такім чынам у выбарчых камісіях рыхтавалі фальсіфікацыі, каб “укінуць” у сапраўдныя подпісы “несапраўдныя”. Таксама бабруйская актывістка адзначыла, што падобных праблем у яе не ўзнікла ў камісіі Ленінскага раёна. Там ёй адразу назвалі лічбу, якая супала з кольскасцю здадзеных подпісаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international