Сябры Партыі БНФ накіравалі запыты ў Гродзенскую памежную групу

2010 2010-11-11T14:55:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kantrolnamiazhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Яўген Скрабутан накіравалі заявы начальніку Гродзенскай пагранічнай групы палкоўніку І.Буткевічу. У сваім запыце актывісты просяць растлумачыць прычыны, паводле якіх іх затрымлівалі супрацоўнікі памежных службаў пры перасячэнні мяжы для агляду асабістых рэчаў.

Нагадаем, што Яўген Скрабутан быў затрыманы на памежным пераходзе з Польшчай “Брузгі” 5 лістапада, а старшыня гарадской арганізацыі ПБНФ Вадзім Саранчукоў - на памежным пераходзе з Літвой  “Прывалка”.

Актывісты заяўляюць, што лічаць такую пільную ўвагу палітычна матываванай і звязанай з іх удзелам у кампаніі па выбарах прэзідэнта. Саранчукоў і Скрабутан просяць даць у пісьмовым адказе пералік дзяржаўных органаў, якія накіравалі звесткі пра іх асобы ў базу Памежнай службы, а таксама прыняць меры для недапушчэння далейшых выпадкаў неабгрунтаваных даглядаў пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Нагадаем, што спіс пастаўленых на “асаблівы кантроль” гродзенскіх грамадска-палітычных актывістаў, заангажаваных у выбарчым працэсе, увесь час расце. Апрача Саранчукова і Скрабутана, цягам апошняй дэкады на розных памежных пунктах затрымліваліся таксама Юрый Істомін, Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international