viasna on patreon

ЦВК ухваліла таемнасць працэсу праверкі подпісаў

2010 2010-11-11T14:39:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга назіральніка ад БХК на дзеянні Салігорскага выбаркаму падчас праверкі подпісаў не была задаволена Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

Напярэдадні этапу па праверцы подпісаў праваабаронца Л.Мархотка, акрэдытаваны ў якасці назіральніка пры Салігорскай раённай камсіі па выбрах, звярнуўся з адмысловай просьбай прысутнічаць менавіта падчас працы камісіі:

- Як сведчыць практыка, зазвычай назіральнікаў запрашаюць толькі на канчатковае паседжанне, дзе агучваюць выніковыя лічбы. Пракантраляваць жа сам працэс праверкі не магчыма. Таму ў звароце да выбаркаму быў асабліва падкрэслены гэты момант. Выбарчы кодэкс аніяк не замінае камісіі дапусціць назіральнікаў непасрэдна да працэсу праверкі сапраўднасці подпісаў. Нават больш, заканадаўства гарантуе правядзенне выбараў у адкрытых і галосных умовах.

Але ж раённая камсіія, верагодна, так не лічыць і да праверкі подпісаў Леаніда Мархотку не дапусцілі, што і было абскардажана ў ЦВК. Цэнтральная камісія скаргу не задаволіла і ў сваім адказе заявіла, што "праверка подпісаў выбаршчыкаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі, здзяйсняецца па-за паседжаннямі камісіі і, такім чынам, права прысутнічаць на іх назіральнікі не маюць".

Сваё жаданне прысутнічаць падчас працэдуры праверкі подпісаў выказалі таксама сябры ініцыятыўнай групы У.Някляева. Салігорскі выбаркам, спаслаўшыся на частку 12 артыкула 61 Выбарчага кодэксу, які, між іншым, аніяк не замінае правесці працэдуру праверкі подпісаў адкрыта і галосна, не дазволіў прысутнічаць прадстаўнікам Някляева, бо дзеючым заканадаўствам гэта "не прадугледжваецца".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства