Барысаў: Першую празрыстую скрыню прапануюць усталяваць на "паказальным" участку

2010 2010-11-11T13:37:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prazrystajaskrynia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Індывідуальны прадпрымальнік з Барысава, які не афішуе свайго імя, за свае сродкі вырабіў першую ў горадзе празрыстую скрыню для галасавання. Усталяваць яе ён прапануе на "паказальным" участку у цэнтры горада.

Як распавёў лідэр грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" барысаўскі прадпрымальнік Віктар Гарбачоў, няма сумневу, што ў Барысаве прадпрымальнікі падтрымаюць ініцыятыву з набыццём празрыстых скрыняў.

"У Барысаве з’явілася першая такая скрыня, набытая на ўласныя сродкі прадпрымальніка. Упэўнены, што гэты станоўчы прыклад пераймуць і іншыя барысаўскія ІП. Мы маем намер прапаноўваць гэтыя скрыні ўчастковым выбарчым камісіям. Будзе відаць, ці пагадзяцца сябры камісій на ўстаноўку нашых скрыняў. Першую мы прапануем камісіі, якая размяшчаецца у цэнтры горада у гарадскім Палацы культуры імя Горкага ", - кажа В. Гарбачоў.

Варта адзначыць, што гэты ўчастак выбраны нездарма. За ім у назіральнікаў склалася дрэнная слава: на працягу апошніх гадоў гэты ўчастак меў неафіцыйны статус паказальнага, а таму стаўленне да незалежных назіральнікаў там было самым нязносным. Быў нават выпадак, калі адзін з сябраў камісіі, выкідваючы жанчыну-назіральніка з участку, парваў на ёй куртку. Ці пройдзе цяпер тэст на празрыстасць і дэмакратычнасць менавіта гэты ўчастак, прадпрымальнікі будуць судзіць па забароне або дазволе на ўстаноўку празрыстай скрыні.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international