У Мінску вывучаюць зварот аб змякчэнні стаўлення да сваякоў расстраляных

2010 2010-11-11T11:45:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Брэстаўчанка Сняжана Неўдах атрымала адказ на свой зварот у прэзідэнцкую Адміністрацыю. Яна прасіла, каб маці расстралянага Андрэя Жука паведамілі пра месца пахавання сына. У адказе з Адміністрацыі паведамляецца, што пытанне вывучаецца ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прававы кансультант Сняжаны Неўдах Раман Кісляк.


Нагадаем, што Андрэй Жук быў прыгавораны да расстрэлу ў ліпені 2009 года за напад і забойства двух працаўнікоў аграпрадпрыемства. Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу і пакінуў прысуд у сіле.

Маці Жука накіравала ў Камітэт па правах чалавека ААН ліст, дзе звяртала ўвагу на тое, што ў ходзе разгляду справы былі парушаныя правы яе сына, найперш права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на жыццё. Скарга была зарэгістраваная, дзяржаве накіравалі просьбу дачакацца разгляду скаргі ў Камітэце. Але ў сакавіку 2010 года Андрэй Жук быў расстраляны. Яго маці не здолела атрымаць цела сына і не даведалася, дзе ён пахаваны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international