Маларыта: Сайты райвыканкама і "раёнкі" не інфармуюць пра сфармаваныя участковыя камісіі

2010 2010-11-11T11:39:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/holaschasu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ні на афіцыйным сайце Маларыцкага райвыканкама, ні на інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай раённай газеты "Голас часу" па стане на 11 лістапада так і не было размешчана рашэнне мясцовай улады аб стварэнні ўчастковых камісій на тэрыторыі раёна, хаця сямідзённы тэрмін з моманту прыняцця гэтага рашэння, вызначаны заканадаўствам для публікацыі такіх дакументаў, мінуў.

Такім чынам, адзінай магчымасцю азнаёміцца са складам участковых камісій на тэрыторыі аднаго з самых малалікіх раёнаў Брэсцкай вобласці застаецца толькі нумар раённай газеты "Голас часу", якая друкуецца накладам каля двух тысяч асобнікаў.

На сайце райвыканкама апошняя інфармацыя пра выбары з'явілася 15 кастрычніка і тычыцца фармавання ў Маларыцкім раёне 20 участкаў для галасавання, а "раёнка" на сваёй інтэрнэт-старонцы зусім ігнаруе тэму маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, да гэтага часу не прысвяціўшы гэтай падзеі ніводнага інфармацыйнага матэрыялу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international