Жытомірская пракуратура правярае скаргу беларусаў

2010 2010-11-11T09:29:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ukraina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Жытомірскай вобласці рапачала праверку законнасці дзеяньняў міліцыі пры затрыманьні грамадзян Беларусі. Як паведамляе Житомир.info, пракуратурай Жытомірскай вобласці праводзіцца праверка скаргаў на дзеяньні праваахоўнікаў у дачыненні да Ігара Коктыша і іншых грамадзян, якія на днях былі затрыманыя міліцыяй у сувязі з падазрэньнем адносна захоўваньня наркатычнай сыравіны ў г. Жытоміры.

Як паведаміў намесьнік пракурора вобласці Уладзімір Кабярнюк, праверка павіньна вызначыць правамоцнасьць і законнасьць дзеяньняў праваахоўных органаў пры ажыццяўленьні ператрусу ў кватэры, дзе жыла сям'я Ігара Коктыша і знаходзіліся іншыя грамадзяне, а таксама прысутнічалі журналісты мясцовай газеты.
Кабярнюк падкрэсліў, што будзе правераны кожны факт, прыведзены ў скарзе на незаконныя дзеяньні працаўнікоў міліцыі, у прыватнасьці, перавышэньне службовых паўнамоцтваў, зьбіцьцё, прымяненьне сілы, абмежаваньне іх правоў пры трохсуткавае ўтрыманьне ў аддзяленьні міліцыі, а таксама адносна перашкоды выкананьню прафесійных абавязкаў журналістаў мясцовай газеты.

У той жа час жытомірская газета «20 хвілін» абвесьціла байкот любым публікацыям, падрыхтаваным Цэнтрам грамадскіх сувязяў УМУС у сувязі з распаўсюджванай ім, на думку рэдакцыі, няпэўнай інфармацыі аб удзеле журналістак гэтай газеты ў інцыдэнце з затрыманьнем беларускіх апазіцыянераў 3 лістапада.
Байкот прадоўжыцца да афіцыйнага рашэньня Генеральнай пракуратуры Украіны па заяве і прынясеньня кіраўніцтвам ЦОС УМУС ў Жытомірскай вобласці публічных выбачэньняў журналістам газеты.

Газета таксама заклікае іншых калегаў-журналістаў далучыцца да байкоту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international