Пінскі раён: Магчымасці для агітацыі – даволі ліберальныя

2010 2010-11-11T07:48:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Полесская правда”, у № 89, ад 10 лістапада 2010 году, надрукавала рашэнні Пінскага раённага выканаўчага камітэту, якія тычацца месцаў сустрэч з выбаршчыкамі пад час праведзення прэзідэнцкай кампаніі. Прычым рашэнні райвыканкаму рэгламентуюць месцы сустрэч як у памяшканнях, так і па за памяшканнямі.

Згодна з прынятымі рашэннямі,  сустракацца з выбаршчыкамі кандыдаты і іх давераныя асобы змогуць у памяшканнях школ, бібліятэк, дамоў культуры, клубаў, крам, адміністрацыйных будынках розных устаноў Пінскага раёну. Па за межамі памяшканняў райвыканкам вызначыў пляцоўкі ў цэнтрах сельскіх саветаў. У газеце падаецца дакладны спіс вызначаных месцаў і пляцовак.

Сваё рашэнне Пінскі райвыканкам ўзгадніў з тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй, аб чым паведамлена ў газеце. Варта адзначыць, што месцы вызначаныя для правядзення сустрэч і сходаў знаходзяцца ў цэнтрах населеных пунктаў Пінскага раёну. Для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі могуць быць задзейнічаны большасць грамадскіх будынкаў Пінскага раёну.

Акрамя таго, раённыя ўлады вызначылі месцы для размяшчэння перадвыбарчых матэрыялаў. Гэта стэнды на выбарчых участках, “Куткі выбаршчыкаў” у бібліятэках, рэкламныя тумбы, інфармацыйныя стэнды ў адміністратыўных будынках устаноў і прадпрыемстваў (са згоды кіраўніцтва) і вітрыны крамаў (са згоды кіраўніцтва).

Назіральнікі адзначаюць, што рашэнне прынятае пінскім райвыканкамам, дае вялікую магчымасць кандыдатам у прэзідэнты правесці годную агітацыйную кампанію. Аднак, сыходзячы з папярэдняга досведу, зараз цяжка сказаць, ці змогуць у поўнай меры скарыстацца гэтымі магчымасцямі апаненты дзеючага кіраўніка дзяржавы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international