Цэнтрвыбаркам не хоча каментаваць сітуацыю з затрыманьнем апошнягя тыражу "Народнай волі"

2006 2006-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні ЦВК Мікалай Лазавік кажа, што Цэнтрвыбаркам не будзе займацца ацэнкай публікацый у затрыманым міліцыяй нумары "Народнай волі". Пра гэта ён заявіў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" увечары 6 сакавіка. Сп. Лазавік перакананы, што такія пытанні мусіць разглядаць Міністэрства інфармацыі.

Між тым, начальнік упраўлення грамадскага парадку Віцебскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Сяргей Іваноў паведаміў прэс-службе БАЖ, што 6 сакавіка ён накіраваў менавіта ў Цэнтрвыбаркам запыт з просьбай даць ацэнку зместу затрыманага нумару "Народнай волі". Раней у гутарцы з галоўным рэдактарам выдання Іосіфам Сярэдзічам сп. Іваноў казаў пра падазрэнні міліцыі наконт таго, што "НВ" парушыла артыкулы 45 і 48 Выбарчага кодэксу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international