viasna on patreon

Талачын: Практычна ўсе подпісы прызнаныя сапраўднымі

2010 2010-11-10T18:08:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padpisnyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомыя вынікі выніковага паседжання тэрытарыяльнай камісіі Талачынскага раёна па праверцы падпісных лістоў.

Якіх-небудзь непрыемных нечаканасцяў для патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты не здарылася. Практычна ўсе подпісы, якія падлягалі праверцы, прызнаныя сапраўднымі. Колькасць несапраўдных подпісаў не перавышае 10 ні ў аднаго з прэтэндэнтаў.

У Талачынскім раёне больш за 7 тысяч подпісаў пададзена за Аляксандра Лукашэнку, што нечаканасцю не з'яўляецца. Мабыць, сенсацыяй можна назваць, што ў раёне з колькасцю насельніцтва каля 30 тысяч чалавек больш за тысячу подпісаў прызнаныя сапраўднымі за Уладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства