Актывіст з ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча з Астраўца Мікалай Уласевіч атрымаў адмоўны адказ з Гарадзенскага абласнога суду ў справе скасаваных подпісаў

2006 2006-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напачатку Мікалай Уласевіч падаваў скаргу ў Астравецкі раённы суд на дзеяньні выбарчай камісіі, якая прызнала несапраўднымі ўсе подпісы, сабраныя ў раёне за вылучэньне Мілінкевіча на кандыдата ў прэзыдэнты. Спадар Уласевіч спадзяваўся, што пад час судовага разбору будзе магчымасьць даведацца, на якіх канкрэтна падставах камісія скасавала сабраныя подпісы.
Аднак суд не задаволіў скаргу, спаслаўшыся на тое, што разгляд яе — не ў яго кампэтэнцыі. Тады Мікалай Уласевіч накіраваў у абласны суд скаргу на такое рашэньне раённага. Але і абласны суд пакінуў ўсё бяз зьменаў.

Гэтаксама абодва суды адрэагавалі на скаргі з нагоды скасаваных астравецкай камісіяй подпісаў за Аляксандра Казуліна, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international