viasna on patreon

Полацк: Подпісы залічылі

2010 2010-11-10T15:53:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-piket-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Полацку тэрытарыяльная выбарчая камісія прыняла рашэнне прыняць як сапраўдныя подпісы, здадзеныя сябрамі ініцыятыўных груп, якім былі выдадзены пасведчанні з памылкамі ў напісанні прозвішча ці імя.

-- Я і не звярнуў увагі, што маё імя перайначылі ў пасведчанні,-- расказвае адзін з сяброў ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча Антон Кузнечык. – Збіраў подпісы ў Полацку і Наваполацку. А ўжо пасля мяне выклікаюць у камісію і ўказваюць на памылку. Я запаўняў “шапку”ў падпісных аркушах строга па пашпарце.

-- Я ведаю, -- паведамляе назіральнік  па Полацку Юрась Бельскі, -- што ў Полацкай тэрытарыяльнай камісіі кансультаваліся з ЦВК з гэтай нагоды. З ЦВК сказалі, што камісія павінна вырашыць гэтае пытанне на месцы. Тады было прынята рашэнне лічыць дадзеныя падпісныя аркушы сапраўднымі, паколькі зразумела, што тут адбылася тэхнічная памылка.

У Полацку і Наваполацку вядома некалькі выпадкаў, калі ў выдадзеных ЦВК пасведчаннях былі неправільна напісаныя імёны, прозвішчы ці імёны па бацьку сяброў ініцыятыўных груп дэмакратычных кандыдатаў. Невядома, зроблены былі гэтыя памылкі самімі рабочымі групамі кандыдатаў ці з’явіліся ўжо ў ЦВК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства