viasna on patreon

Полацк: спіс месцаў для агітацыі пашыраны

2010 2010-11-10T15:47:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-dom-gandlu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце Полацкага гарвыканкама з’явіўся дакумент “Об определении мест для размещения предвыборных печатных агитационных материалов и проведения встреч с избирателями”, які ўтрымлівае пералік месцаў, дзе ў Полацку дазволена размяшчаць агітацыйныя матэрыялы ў ходзе прэзідэнцкай кампаніі і праводзіць сустрэчы кандыдатаў і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі. Дакумент быў узгоднены, згодна з патрабаваннем закона, з тэрытарыяльнай камісіяй на паседжанні, на якім прысутнічалі і назіральнікі.

Як і на мінулых выбарах, плакаты і ўлёткі кандыдатаў можна будзе размясціць на дошках аб’яў, інфармацыйных стэндах, тумбах, вітрынах прадпрыемстваў гандлю, у аддзяленнях сувязі, філіялах банкаў, фае палацаў культуры і бібліятэк.

Не змяніўся і спіс устаноў, дзе можна будзе праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. Гэта па-ранейшаму Палац культуры “Шкловалакно” і выбраныя школы горада. Полацкі ГПК не трапіў ў спіс з-за планавага рамонту вялікай залы.

Змяненні закранулі толькі пералік месцаў для правядзення мітынгаў і пікетаў з мэтай агітацыі.  Упершыню ў гэты спіс патрапіла пляцоўка перад Домам гандлю – фактычна гандлёвы цэнтр горада, дзе і ў будні, і выходныя дні бывае мноства людзей (на фота).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства