viasna on patreon

Дрыбінская раённая камісія звестак не выдае

2010 2010-11-10T15:22:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sekret.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнт абласной агульнапалітычнай газеты “Узгорак” Галіна Будная ўжо які дзень запар спрабуе атрымаць звесткі аб колькасці пададзеных подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ад Дрыбінскай раённай выбарчай камісіі, а таксама аб выніках праверкі подпісаў членамі гэтай выбарчай камісіі, але кожны раз натыкаецца на непрабіўную сцяну – ніхто ёй не дае ніякай інфармацыі.

“Мне адмаўляюць даваць па тэлефоне хоць якія звесткі. Дагэтуль прасілі, каб мы да іх звярталіся ў пісьмовай форме, пасля чаго члены камісіі разгледзяць нашу заяву і адкажуць на яе пісьмова, цяпер прапануюць прыехаць асабіста з пашпартам і пасведчаннем журналіста, бо па тэлефону яны не ведаюць журналіст я ці хтосьці іншы”, - распавядае Галіна Будная.

Жанчына адзначае, што такое непаразуменне існуе толькі з Дрыбінскай райвыбкамісіяй, а Горацкая і Мсціслаўская камісіі ўжо даўно далі звесткі як пра колькасць сабраных подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, так і пра вынікі іх праверкі.

“У Цэнтрвыбаркаме, куды я патэлефанавала з просьбай патлумачыць, чаму Дрыбінская раённая выбарчая камісія так паводзіць сябе, мне патлумачылі, што яна такім шляхам абараняецца ад грамадзян, якія сваімі запытамі могуць перагрузіць яе і заблакіраваць такім чынам яе працу, у выніку чаго праца камісіі будзе разладжана і камісія будзе адказваць толькі на тэлефонныя званкі. Таму яны прапанавалі з’ездзіць да іх і на месцы вырашыць гэтае пытанне”, - адзначае Галіна Будная.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства