viasna on patreon

Слуцк: Раёнка пачала пісаць пра выбары

2010 2010-11-10T14:02:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluckikrajsajt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З пачатку выбарчай кампаніі раённая газета "Слуцкі край" упершыню размясціла на сваім сайце матэрыял перадвыбарнай тэматыкі.

На сайце газеты з'явіўся артыкул пад загалоўкам “Падпісныя лісты правераны”, у якім старшыня Слуцкай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Андрушкевіч распавядае пра вынікі праверкі подпісаў і наступныя этапы выбарчай кампаніі. Аўтар матэрыялу - Наталля Селязнёва, намеснік галоўнага рэдактара газеты "Слуцкі край", якая таксама з'яўляецца сябрам Слуцкай РВК па выбарах прэзідэнта.

Раней газета публікавала выключна інфармацыйныя паведамленні пра выбары са спасылкай на БЕЛТА і рашэнні выканкама, якія тычыліся ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій і інш. Працэс збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў выданне не асвятляла.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства