Барысаў: ТВК перайменавала "працоўны момант" у "бягучыя пытанні"

2010 2010-11-10T12:30:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

Назіральнік Алег Мацкевіч атрымаў адказ з Барысаўскай ТВК на сваю пісьмовую просьбу растлумачыць, чаму яго не пусцілі на паседжанне, названае сакратаром камісіі "рабочым момантам".

Апынулася, што сябры Барысаўскай ТВК трактуюць выбарчае заканадаўства на здзіўленне вольна. Як вынікае з адказу, "04.11 у кабінеце 314 будынка Барысаўскага райвыканкама асобнымі сябрамі Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь разглядаліся бягучыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў, па якіх не патрабуецца прыняцця рашэння як калегіяльнага органа і, адпаведна, складання пратаколу . Такім чынам, Вашыя правы як назіральніка не парушаныя ".

Дзіўная казуістыка. У тым жа адказе ТВК гаворыцца: "Праца Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з арт.37 Выбарчага кодэкса РБ пасродкам правядзення паседжанняў камісіі. На паседжанні камісіі вядзецца пратакол, які падпісваецца старшынёй і сакратаром камісіі ". І "лагічны" працяг: "Аднак у ходзе правядзення выбарчай кампаніі ўзнікаюць бягучыя пытанні, якія вырашаюцца сябрамі камісіі без правядзення паседжання".

Алег Мацкевіч паведаміў, што не задаволены "тлумачэннямі" Барысаўскай ТВК і мае намер звярнуцца з заявай у ЦВК.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international