Зміцер ДАШКЕВІЧ: Самая галоўная акцыя адбудзецца 19 сакавіка "У гэты дзень мы зможам найлепшым чынам падтрымаць усіх нашых сябраў, якія знаходзяцца ў зняволенні і церпяць ціск," -- гаворыць цяперашні лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч.

2006 2006-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другога сакавіка стала вядома, што ў Нясьвіжы за графіці "Мы хочам новага!" і "Достал!" мясцовы РАУС узбудзіў крымінальную справу у дачыненьні да Настассі Азаркі, Уладзіміра Хоміча і Максіма Кокарава - трох актывістаў незарэгістраванага "Маладога Фронту". Маладафронтаўцы не спыняюцца. Маладыя хлопцы і дзяўчаты рызыкуюць мецамі ў дзяржаўных ВНУ, працай, сваёй свабодай. На сценах беларускіх гарадоў з’яўляюцца ўсё новыя і новыя графіці, якія ва ўмовах сёняшней Беларусі сталі аднім са сродкаў выказвання сваіх думак, "глыток свабоды" ва ўмовах цэнзуры і татальнага дзяржаўнага кантролю. За графіці ў зняволенні, у СІЗА Валадарцы, ў чаканні суда зараз знаходзіцца Артур Фінкевіч. Тым не менш, насуперак моцнай дзяржаўнай машыне Малады Фронт ладзіць свае акцыі - амаль гераічныя спробы адстаяць свободу.
Зміцер Каспяровіч, 24-х годы актывіст "МФ" пяць месяцаў правядзе за каратамі. Яго адчайная спроба замяніць чырвона-зялёны сцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы на будынку Мінгарвыканкаму скончылася прысудам і шматмесячным зняволеннем.
У лютым паперу аб адлічэнні з універсітэту атрымаў Яўген Скрабутан, лідэр "Маладога Фронту" у Гародні. Падставай для адлічэння стала тое, што хлопец "распаўсюджваў друкаваную прадукцыю без выходных дадзеных". Дарэчы, гэта ўжо не першая спроба пазбавіць Я. Скрабутана магчымасці навучацца ў ВНУ. Год таму за графіці "Спынім русыфікацыю!" ён быў адлічаны з другога курсу, але здолеў узнавіцца і працягнуў вучобу.
Дакумент аб адлічэнні атрымаў 10 лютага Сяржук Марчык, лідэр баранавіцкага МФ, студэнт-выдатнік Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэту. Загад адлічыць студэнта з фінансава-правога факультэта падпісалі рэктар Васіль Качурка і дэкан факультэт Марына Юнкевіч. Афіцыйная прычына - "парушэнне правілаў унутраннага распарадку". Неафіцыйная - ўдзел у акцыі Салідарнасьці 16 снежня.
Павал Красоўскі, лідэр жодзінскай філіі Маладога Фронту і кіраўнік мясцовага штаба кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча, абвінавачваецца ў абразе службовай асобы і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе. У Жодзіне, Барысаве, Ваўкавыску і Салігорску амаль штодня выклікаюць актывістаў моладзевых арганізацый на размову, пагражаюць іх бацькам звальненнямі з працы. На кватэрах адбываюцца ператрусы. Але актывісты МФ кажуць, што ставяцца да гэтага спакойна, бо ўпэўненыя, што ўсе факты сьведчаць пра набліжэньне пераменаў у грамадзтве. Гаворыць Зміцер ДАШКЕВІЧ:

- Можна называць шмат прозвішчаў і фактаў. Нядаўна Барыс Гарэцкі, прэс-сакратар Маладога Фронту, Павал Фігурын, кіраўнік Менскай гарадзской арганізацыі, Алег Корбан, кіраўнік раённай араганізацыі былі асуджаныя і адбылі пакаранне за "дробнае хуліганства" - ўдзел у акцыі 16 лютага. Хлопцы стаялі на катку, да іх падышлі пасадзілі ў машыну... Пасля амонаўцы засведчылі, што яны лаяліся матам. Кожнаму з іх далі 10 сутак адміністратыўнага арышту.

- Чаму Малады Фронт вырашыў удзельнічаць у акцыі 16 лютага?
- Мы удзельчаем у акцыі і такім чынам выказваем падтрымку салідарнасць з нашымі паплечнікамі, якія зараз адбываюць пакаранне ў месцах зныволення, альбо чакаюць суду ў следчым ізалатары. Гэта Зміцер Каспяровіч, асуджаны на пяць месяцаў зняволення, Артур Фінкевіч, які зараз знаходзіцца ў слечым ізалятары, Павал Севярынец, які адбывае "хімію" і іншыя.

- Малады Фронт і Зубр прынялі сумесную заяву. Што падштурхнула да гэтага кроку?
- Прыняць сумесную заяву нас падштурхнулі ўзросшыя рэпрэсіі супраць моладзі. Асабліва абурае тое, што адбываецца на рэгіёнах - у Салігорску, Жодзіне. Маладых людзей выклікаюць у міліцыю, КДБ, із бацькам паградаюць звальненнем з працы, навучэнцаў выключаюць з установаў адукацыі. Такія праблемы маюць усе маладыя актыўныя людзі, незалежна ад таго, ў які рух яны ўваходзяць - у Зубр, ці ў Малады Фронт. Наша рэакцыя на сітуацыю - сумесная заява, у якой мы патрабуем ад уладаў спыніць рэпрэсіі супраць моладзі. Інакш мы ўсімі магчымымі сродкамі будзем бараніць нашых сябраў.

- Ужо каля 30 дзён за кратамі знаходзіцца актывіст Маладога Фронту Артур Фінкевіч ...
- Зараз справа рыхтуецца да перадачы ў суд. Ён піша нам лісты, мы пішам яму. Піша што ў камеры вельмі цесна, прыходзіцца спаць па чарзе...
Па заканадаўству суд павінны адбыцца на працягу двух месяцаў. Яму інкрэмінуецца зласнае хуліганства і пашкоджанне будынкаў, бо яго затрымалі, калі ён маляваў на плоце.
Мы правялі акцыю каля Валадаркі 8 лютага, у дзень народзінаў Артура. Але я лічу, што самая галоўная акцыя, калі мы яго падтрымаем адбудзецца 19 сакавіка.
Ёсць таксама і міжнародны ціск - гэта рэакцыя на сітуацыю з боку вядомых міжнародных праваабарончых арганізацыяў.
Я думаю, што зараз праводзіць мерапрыемствы і мітынгі ў Беларусі - гэта нагода ўладам нейтралізаваць нас да дня выбараў.

- Які удзел Малады Фронт прымае ў выбарчай кампаніі?
- Мы вельмі актыўна далучаемся да ўсіх этапаў выбарчай кампаніі, збору подпісаў, распаўсюду агітацыйных матэрыялаў. Рэгулярна з’яўляецца інфармацыя пра пперадвыбарчыя акцыі з Жодзіна, у Бабруйску, Смалявічах, Салігорстку, Баранавічах, Салігорску. Вядома, што праца вядзецца не зусім так як нам бы хацелася, але, тым не менш, даволі інтэнсіўна. Усе кампаніі Маладога Фронту адбываюцца ў адзінстве, у межах адной стратэгіі.

- Вельмі актыўна супраць моладзевых арагнізацыяў зараз агітуюць на БТ. Ці шкодзіць гэта іміджу вашай арганізацыі?
- Я думаю, што ніякага сэнсу ў гэтай прапагандзе няма. І па той і па гэты бок экрана разумеюць, што раней ці пазней тая моладзь, якая зараз працуе ў дэмакратычных арганізацыях будзе кіраваць краінай. Таму зараз моладзь для гэтай ўлады - самая вялікая пагроза. Усе сваі сілы рэжым скіроўвае на тое, каб дэскрыдытаваць моладзевыя арганізацыі і неяк працягнуць сваё існаванне. Але для рэжыму няма будучыні. Новае пакаленне расце, новая палітычная эліта падымае галаву. Усё бліжэй час, калі маладыя людзі будуць будаваць палітыку еўрапейскай і незалежнай Беларусі.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international