Баранавічы: Суд традыцыйна прыняў бок выканкама

2010 2010-11-10T10:21:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 лістапада Баранавіцкі гарадскі суд разглядзеў скаргу старшыні гарадской Рады Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы на дзеянні гарвыканкама па неўключэнню трох сяброў ТБМ -- Рыгора Грыка, Сяргея Гоўшы і Карнея Пятровіча ў склад участковых камісій. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сельмановіч. Інтарэсы гарвыканкама прадстаўлялі загадчыца арганізацыйна-кадравага аддзела гарвыканкама Вольга Дудко і юрыст Алег Яўсееў. Заяўнік Віктар Сырыца, а таксама Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч даказвалі, што гарадскія ўлады дыскрымінуюць грамадскае аб’яднанне па палітычных матывах. На працягу апошніх гадоў гарадскія ўлады не ўключаюць сяброў ТБМ у склад тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, як лічаць заяўнікі, за крытыку дзеянняў мясцовай улады ў палітычным і культурніцкім жыцці горада.

На працягу судовага пасяджэння Віктар Сырыца хадайнічаў пра адвод суддзі, які вельмі неаб’ектыўна яго судзіў у 2006 годзе, і ў судовых рашэннях заўсёды трымае бок уладных структур, але адвод не быў задаволены. Суд адмовіўся таксама запатрабаваць ад прадстаўнікоў гарвыканкама дакументы аб вылучэнні ў склад участковых выбарчых камісій ужо ўключаных сябраў камісій. Такія звесткі былі неабходны для таго, каб паказаць суду, што амаль ўсе сябры камісіі належаць да вертыкалі або з’яўляюцца сябрамі праўладных грамадскіх арганізацый.

У выніку суд палічыў, што рашэнне гарвыканкама аб фарміраванні складу ўчастковых выбарчых камісіяй законнае, а крытэрыі, па якіх адбываўся адбор сябраў у склад участковых выбарчых камісій, суду непадсудныя. Суддзя Мікалай Сельмановіч адмовіўся разглядаць доказы дыскрымінацыі ТБМ і іх сяброў па палітычных матывах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Віктар Сырыца і Карней Пятровіч перад будынкам гарадскога суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international