Гістарычная падзея ў Баранавічах: ТВК правяла прэс-канферэнцыю

2010 2010-11-10T09:43:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-presstvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 лістапада адбылася першая ў гісторыі Баранавічаў прэс-канферэнцыя гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якая была прысвечана вынікам збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Яе ладзіла старшыня ТВК Таццяна Латышава, якая паведаміла, што ў Баранавічах з апазіцыйных кандыдатаў сабралі найбольшую колькасць подпісаў за Мікалая Статкевіча (6 382 подпісы) і Зміцера Уса – 6 648 подпісаў выбаршчыкаў. На 3-ім месцы знаходзіцца ініцыятыўная група Алеся Міхалевіча – 5 495 подпісаў выбаршчыкаў. ТВК не выявіла значных парушэнняў у працы па зборы подпісаў ініцыятыўных груп Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука. Найбольшая калькасць несапраўдных подпісаў выяўлена ў подпісах за Віталя Рымашэўскага (9,7%), Рыгора Кастусёва (12,8%) і Уладзіміра Някляева (14,6%). Старшыня ТВК Таццяна Латышава з гонарам паведаміла, што толькі назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша скардзіўся на працу ТВК у Цэнтральную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Тацяна Латышава праводзіць прэс-канферэнцыю ТВК

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international