Салігорская пракуратура: чакайце – вам адкажуць

2010 2010-11-10T09:28:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК Л.А. Мархотка 12 кастрычніка звярнуліся ў Салігорскі раённы выканаўчы камітэт з просьбай паведаміць месца, дату і час правядзення мерапрыемстваў, указаных у Плане арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў, а  19 кастрычніка накіраваў ў салігорскі выканкам зварот аб прадстаўленні магчымасці азнаямлення з дакументамі па ўтварэнні Салігорскай раённай камісіі па выбарам. Да 1-га лістапада адказу ні на адзін з лістоў не было атрымана, што, на думку праваабаронцы, з'яўляецца парушэннем арт.49.1 Выбарчага кодэксу РБ, у адпаведнасці з якім звароты, датычныя выбараў, мусяць разглядацца ў трохдзённы тэрмін. Адпаведная скарга на дзеянні дзяржоргана была накіравана ў пракуратуру, але орган нагляду за выкананнем законнасці не ўбачыў парушэння ў дадзеным факце, бо звароты Мархоткі, па ягоным меркаванні, не тычыліся парушэння заканадаўства і мусілі разглядацца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб зваротах грамадзян.

- На жаль, беларускі Выбарчы кодэкс вельмі далёкі ад ідэалу. Атрымліваецца, што, напрыклад, на мой запыт аб прысутанасці на паседжанні па ўтварэнні выбарчай камісіі мне могуць адказаць ужо праз некалькі тыдняў пасля яе фармавання. Сітуацыя абсурдная, -- каментуе пазіцыю пракуратуры Леанід Мархотка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international