Мультыплікатар Алег Мініч атрымаў статус палітычнага ўцекача

2006 2006-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі мультыплікатар Алег Мініч і ягоная жонка сканчаюць афармленьне візаў, як ён кажа, "у адну з краінаў Паўночнай Амэрыкі", дзе ён атрымаў статус палітычнага ўцекача. Стваральнік інтэрнэтаўскага "Мультклюбу" Алег Мініч, абвінавачаны рэспубліканскай пракуратурай па арт.367, ч.2 (паклёп на прэзыдэнта), быў вымушаны пакінуць Беларусь, баючыся за сваю свабоду.

У новым статусе ён прэзэнтаваў свае LLL-мульты на Бэрлінскім мастацкім фэстывалі "Transmediale", які ладзіць Нямецкая акадэмія мастацтваў. На фэсьце дэманструюцца працы мэдыя-мастацтва: відэа, пэрформансы, флэш. Сёлета яго аўдыторыя склала 35 000 чалавек, удзельнікі прадстаўлялі больш чым 40 краінаў. З былога СССР былі толькі прадстаўнікі Расеі і Беларусі.

"Мяне шмат разоў перапытвалі: ці сапраўды за мульты ў дачыненьні да мяне была заведзена крымінальная справа", - кажа А.Мініч. Словы падтрымкі на адрас беларускага мультыплікатара выказаў вядомы нямецкі актор Клаўс Штаек, малдоўскія тэлежурналісты зьнялі пра беларускія палітычныя мульты асобны сюжэт, а дырэктар галяндзкага фэстывалю аўдыёвізуальнага мастацтва Ааран Дунэвайд запрасіў Алега ўзяць удзел і ў гэтым фэсьце.

Ужо гатовыя новыя сэрыі "Мультклюбу", якія па хуткім часе зьявяцца ў Інтэрнэце, паведамляе Сяргей Будкін з “Нашай Нівы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international