Магілёў. Камісія не дае звесткі аб колькасці забракаваных подпісаў

2010 2010-11-10T08:50:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mininfarmacyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кастрычніцкая раённая выбарчая камісія г.Магілёва не дае звесткі аб выніках праверкі подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель.

“9 лістапада я прыйшоў у гэтую камісію з мэтай дазнацца, колькі подпісаў у выніку праверкі было забракавана за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, - гаворыць Барыс Бухель, - але атрымаў адмову ад члена выбарчай камісіі Аляксандра Іваненка, які, дарэчы з’яўляецца першым сакратаром БРСМ Кастрычніцкага раёна. На пытаннем “Чаму не даеце інфармацыю?” ён адказаў, што такое рашэнне было прынята на пасяджэнні камісіі”.

Праваабаронца адзначае, што пасля гэтай размовы пазваніў сакратарцы Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Вользе Сінякінай, якая таксама не дала яму ніякіх звестак, сказаўшы толькі адно, што ўсе кандыдаты прайшлі праверку і нікога не забракавалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international