Полацк: Подпісы Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча правяралі дадаткова

2010 2010-11-09T17:45:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padpisnyjalisty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомымі вынікі праверкі подпісаў у Полацку.  Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў найбольшая колькасць подпісаў – каля 2 300 - пададзена за Алеся  Міхалевіча. Следам за ім ідуць Уладзімір Някляеў (крыху больш за 2 000) і Андрэй Саннікаў (каля 800 подпісаў).

Каля 400 палачан падпісаліся за Яраслава Раманчука, каля 300 – за Віталя Рымашэўскага. Па звестках Полацкай тэрытарыяльнай камісіі пры праверцы адсотак несапраўдных подпісаў у гэтых кандыдатаў быў невялікім. А вось подпісы Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча прыйшлося правяраць дадаткова. Аднак адсотак несапраўдных подпісаў пры дадатковай праверцы не дасягнуў крытычнай велічыні, і здадзеныя за гэтых прэтэндэнтаў подпісы таксама будуць улічаны.

Самая вялікая колькасць подпісаў – больш за 14 000 – сабрана ў Полацку за дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international