viasna on patreon

Пінск: Выбары па лепшым кошце (фотафакт)

2010 2010-11-09T17:17:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-plakat-znizki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас бягучай прэзідэнцкай кампаніі Пінск несумненна лідзіруе ў крэатыўных падыходах па прыцягненні ўвагі пінчукоў да выбараў. Мы ўжо пісалі пра адну з пінскіх крам, у якой перадвыбарчы плакат павесілі ў вітрыне з жаночай бялізнай.

Іншая крама, імкнучыся не адстаць, плакат аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах размясціла побач з інфармацыяй аб зніжках.

Відаць, у сітуацыі інфармацыйнага вакууму, які існуе вакол галоўнай палітычнай падзеі года і пяцігоддзя, а таксама зацятага маўчання мясцовых СМІ, аб’екты гандлю ўзялі на сябе ролю палітычных інфарматараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства