Брэст: Чарговыя правакацыйныя ўлёткі

2010 2010-11-09T15:59:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-uletka-pravak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўлётцы ўтрымліваецца вельмі негатыўная інфармацыя пра мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Віктара Чайкоўскага, які з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп адразу некалькіх альтэрнатыўных вылучэнцаў кандыдатамі ў прэзідэнты РБ.

Варта заўважыць, што ўлётка выпушчана пад загалоўкам “Рэальная праўда ад кампаніі “Гавары праўду!” і на ёй размешчаны лагатып гэтай грамадзянскай ініцыятывы. Унізе ўлёткі як аўтар тэксту пазначаны каардынатар кампаніі ў брэсцкім рэгіёне Мікалай Коўш (на фота), аднак сам ён называе гэтую друкаваную прадукцыю правакацыяй, а звесткі, што змяшчаюцца ў ёй, спробай ўнесці разлад ў шэрагі актывістаў дэмакратычнага руху напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Мінулым летам у Брэсце ўжо з'яўляліся падобныя ўлёткі пад лагатыпам “Гавары праўду!”, і тады яны хацелі дыскрэдытаваць іншага актывіста - Арцёма Церашонка. Па яго заяве супрацоўнікі міліцыі пачалі праверку, аднак знайсці арганізатараў і выканаўцаў той правакацыі не ўдалося. Абедзве ўлёткі аб'ядноўвае той факт, што ў выходных дадзеных пазначана, што аддрукаваныя яны нібыта ў расійскім горадзе Ліпецку ў друкарні “Букініст”.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international