Актывіста групы Ўладзіміра Някляева адлічылі з інстытута

2010 2010-11-09T15:58:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева Ўладзіміра Кумца адлічылі з Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Як паведаміў БелаПАН, Кумец быў студэнтам завочнага аддзялення 5-га курсу МГЭІ, факультэта міжнародных адносін. Як кажа Кумец, ён паспяхова здаў апошнюю сесію, якая закончылася 6 кастрычніка.

Аднак потым у ведамасці выкладчыкі выправілі адзнаку за іспыт па замежнай мове з "9" на "3". 8 лістапада Кумец з'явіўся ў інстытут і даведаўся, што "незалік" яму паставілі таксама па дзелавой перапісцы на замежнай мове. На падставе гэтага Кумца адлічылі з інстытута.

Актывіст лічыць, што выключэнне звязанае з яго актыўнай дзейнасцю ў прэзідэнцкай кампаніі ў штабе Някляева. Кумец збіраецца абскардзіць сваё адлічэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international