Затрыманьні каля Леніна

2010 2010-11-08T10:29:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маладафронтаўцы Андрусь Тычына і Іван Шыла прыйшлі на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Леніну з нагоды ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Хлопцы трымалі ў рукох плякаты з надпісам "7 лістапада - дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій". На думку актывістаў арганізацыі, савецкі рэжым непасрэдна спрычыніўся да забойстваў соцень тысяч нашых суайчыньнікаў, вынішчэньня беларускай культуры і нацыянальнай сьвядомасьці і ўгодкі дзяржаўнага пераварота ня могуць лічыцца сьвяточным днём у незалежнай Беларусі, якая дагэтуль спазнае наступствы злачынных дзеяньняў улады саветаў.

Са словаў актывістаў, яны зьбіраліся прыняць удзел у санкцанаванай акцыі, дзе апроч іх бралі ўдзел дзесяткі мясцовых чыноўнікаў. Аднак, маладых людзей, якія спакойна сталі побач, адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак. Там у дачыненьні да затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкацанаваным мерапрыемстве.

"Мы бралі ўдзел у дазволенай акцыі, хоць і прытрымліваліся іншага меркаваньня. Нас затрымалі і болей за тое, мы атрымаем дастаткова вялікія штрафы. На жаль, дастаткова ліберальны збор подпісаў падчас выбарчай кампаніі ёсьць толькі часткай гэтай выбарчай кампаніі, а не прыкметай лібералізацыі грамадзкага жыцьця" - кажа Андрусь Тычына.

"У міліцыі ніводзін супрацоўнік міліцыі не апрануў параднай формы, хоць гэта абавязкова ў дзяржаўныя сьвяты. На плошчы з кожным годам усе меней людзей і ніякага энтузіязму ў вачох ня бачна. Гэта абавязак хадзіць на такія мерапрыемствы, але, ёсьць разуменьне недарэчнасьці і непатрэбнасьці такіх нагодаў" - дадаў Іван Шыла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international