ЦВК: 10 прэтэндэнтаў у кандыдаты адолелі 100-тысячны бар’ер

2010 2010-11-09T15:19:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

10 з 11 патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі прадставілі ў выбарчыя камісіі неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч якасных подпісаў.

Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Толькі прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі не справіўся з заданнем — ён не прадставіў нават адну тысячу арыгінальных подпісаў у сваю падтрымку.

Найбольшую колькасьць якасных подпісаў аказалася ў Аляксандра Лукашэнкі — 1 мільён 110 тысяч 291 подпіс, найменшая — у Рыгора Кастусёва — 101 001 подпіс.

Такім чынам, па выніках праверкі сабраных подпісаў у прэзідэнцкай кампаніі працягваюць ўдзельнічаць:

— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;

— дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;

— кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;

— лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;

— намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;

— сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;

— лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;

— лідэр аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч;

— эканаміст Віктар Цярэшчанка;

— дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.

Па 13 лістапада ўключна прэтэндэнты мусяць падаць у ЦВК заяву аб сваёй згодзе балатавацца на найвышэйшую пасаду, дэклярацыі аб прыбытку і маёмасці ды іншыя дакументы.

Рэгістрацыя кандыдатаў плануецца на 18 лістапада.

Выбары пройдуць 19 снежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international